Danilenochka / Бабушкины рассказы: Вішні.

Гарачы жнівеньскі час. Уставалі ранней за сонца. Упраўляліся з гаспадаркай: кармілі свіней, даілі карову, а потым выпраўлялі на выган яе  і гусей. Баба Яўхім'я  пасля гэтага гатавала снеданне – аладкі з падсмажаным салам. Запівали свежанькім малаком. А на абед сёння ў нас бацвінне –  боршч з маладых лісточкаў буракоў, запраўлены не ўксусам, а сапраўднай сыроваткай. На другую страву – каржы (бульба, размятая ў ступе, дадавалась туды трохі мукі і яйкі). Тады, калі яны выпякуцца, то іх рэжуць на чатыры часткі, заліваюць салам са смятанай і ставяць у печ. Якая гэта смаката!

Потым усе разыходзяцца па справах. А я з бабай іду ў агарод. Прыйшла суседка Саша Макарова. У хаце нікога не знайшла, адчыніла браму ў агародчык і, павітаўшыся з бабай Яўхім'яй, пачала гаворку пра жыццё-быццё. Размаўляе, а сама штосьці збірае пад вішнямі і кладзе сабе ў фартух.  Калі яна адправілася дадому, баба падышла, прыгледзілася і ўбачыла, што дол усланы чорнымі, спелымі вішнямі, якія асыпаліся з дапамогай птушак.

За вячэрай вырашылі: заўтра з самага ранку абрываць вішні, а калі  назбіраецца дастаткова, то можна будзе адвезці  іх у Чырвоны бераг і здаць за грошы ў прыёмны ларок. З ранку да вечара абрывалі вишни ўсе, а я лазіла высока па вішнях і зрывала сакавітыя ягады ў фартух. Калі назбірала багата, то передавала фартух уніз, каб высыпалі іх у вялікую скрыню.  Цяжкая гэта праца – збіраць вішні!

Вечарэла. Сонца пасля гэтага спякотнага дня спаўзло  за кусты. Пайшлі вячэраць. А назаўтра зноў зрывалі вішні аж да вечара. Вырашылі с самага рання ехаць у мястэчка  Чырвоны бераг.

Разбудзіў мяне дзед: «Ну, што, Кацюлёк, паедзеш са мной? Тады хутка ўставай і апранайся!»  Вось скрыня з вішнямі заняла сваё месца, я прысела побач з ёй, а дзед Сямён узяў пугу, сцебануў каня і мы паехалі.  Моўчкі ехалі па абсадзе. З двух бакоў стаялі дрэвы: бярозы, алешыны, асіны. Калёсы ледзь не пераварочваліся на нейкіх ямах. Галлё бязлітасна сцябала па возе і па тых, хто сядзеў у ім. Праехаўшы абсаду, апынуліся ў балаціне, якая ахінулася рэдзенькай кісяёй туману. Далей дарога была роўная, утаптаная і, неўзабаве, паказаліся хаты. Калі заехалі на брушчаную галоўную вуліцу Чырвонага берага,  калёсы пакаціліся са страшным грукатам і ляскатам.  Плошча, на якую мы ўехалі, поўнилася шумам, гоманам і нейкімі крыкамі.  Прывычна, дзед пад'ехаў да невялікага будыначка, аб чымсці  пагаварыў з прыёмшчыкам і пачаў выгружаць нашу скрыню. Атрымаўшы грошы за вішні, мы пад'ехалі да крамы, якая была прыбудавана да вялікага старога дома.  Нохім, гаспадар крамы, радасна прывітаў  дзеда:

«А, Сямён! Здароў быў!»

Ён ведаў амаль кожнага з бліжэйшых вёсак. «Здароў быў і ты!»- адказаў дзед.

Крама пахла ў сярэдзіне селядцамі і керасінам. Дзед пачаў браць розную драбязу: некалькі  карабкоў запалак, шэсць фунтаў солі, два фунты селядцоў і поўную алюмініевую каністру керасіну. А вось і цуд: дзед ласкава паглядзеў на мяне і папрасіў у Нохіма: «Адваж 100, а можа, давай 200 грам цукерак-падушачак». Радасна прыціскаючы папяровы кулёк да сябе, выйшла на вуліцу.  Сеў на калёсы дзед, ёмка ўправиўся з пакупкамі, памог мне залезці,  і мы паехалі дадому.

Сонца паднялося ўжо даволі высока,  стала спякотна.  Па баках цягнуліся старыя алешыны, якія танулі ў разнатраўі.  Супыніўшы каня, дзед набраў сухога сена, падаслаў, каб было ямчэй ехаць. Я сядзела і глядзела па баках. Потым дастала адну карамельку, вельмі падобную на падушачку, і пачала смактаваць. Якая гэта была смаката! Рознакаляровыя падушачкі былі абсыпаны сахарам, а калі яе раскусіш, то там такое смачнае і духмянае павідла. З'ела яшчэ адну, а астатнія схавала – павезла дадому. Цудоўнае падарожжа падыходзіла да канца. Дзед быў чалавекам нешматслоўным. І таму за ўвесь час пакуль мы ехалі туды і назад, я толькі і чула два словы: «тпру-у-у», «но». Духата, цішыня, ківанне з боку на бок зрабілі сваю справу – я заснула.

А заўтра будзе новы дзень, новыя прыгоды!
  • 6
  • интересно
  • danilenochka
  • 6 января 2017 13:29
Ответить автору поста
danilenochka
69 постов
Последние комментарии
jaroslav
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}